У Маскве затрымалі Аляксея Навальнага (фота)
Увечары ў аўторак там праходзіць стыхійная акцыя пратэсту супраць прысуду братам Навальным.

Увечары 30 снежня ў Маскве ў раёне Манежнай плошчы затрымалі вядомага расійскага апазіцыянера Аляксея Навальнага. Як вядома, там праходзіць стыхійная акцыя пратэсту супраць прысуду братам Навальным.

Як вядома, Замаскварэцкі суд у аўторак прызнаў братоў Аляксея і Алега Навальных вінаватымі ў крадзяжы сродкаў у кампаній "Іў Рашэ Усход" і "МПК". Алега Навальнага прысудзілі да 3,5 года пазбаўлення волі, Аляксей Навальны атрымаў умоўны тэрмін на 3,5 года.
Паехаўшы на акцыю, апазіцыянер парушыў умовы хатняга арышту, накладзенага на яго судом, адзначае ВВС. Навальны напісаў у твітары ўжо з аўтазака: "Да Манежкі я не дайшоў. Але гэта не значыць, што вы не зможаце гэта зрабіць".
Апошняе слова Навальнага, забароненае ў Расіі (відэа)

Фота — Twitter