Браты Навальныя прызнаныя вінаватымі па справе "Іў Рашэ".

Абвяшчэнне прысуду братам Навальным было перанесена з 15 студзеня на 30 снежня. Прэс-сакратар суда Юлія Пятрова сказала РІА "Новости", што дзень абвяшчэння прысуду перанесены, таму што "суддзя ўжо паспела яго напісаць". Інтэрфаксу Юлія Пятрова сказала, што "прысуд ужо зроблены". Прысуд абвясціла суддзя Замаскварэцкага раённага суда Масквы Алена Каробчанка, паведамляе www.bbc.co.uk.    



141230065743_navalny_brothers_court_624x351_ap.jpg

У панядзелак было нечакана паведамлена, што абвяшчэнне прысуду Аляксею Навальнаму і яго брату Алегу па справе "Іў Рашэ" пераносіцца з 15 студзеня на 9 раніцы аўторка 30 снежня. 

Пасяджэнне суда было кароткім. Алега Навальнага прысудзілі да 3,5 гадоў калоніі агульнага рэжыму, Аляксею Навальному далі 3,5 гады ўмоўна. Абодвум братам таксама прысудзілі штрафы.

Прадстаўнікі пракуратуры выйшлі да журналістаў і распавялі, што Генпракуратура пакуль не будзе абскарджваць прысуд, будзе чакаць копіі матывіровачнай часткі — якую сёння, да ўсеагульнага здзіўлення, не агучылі.

19 снежня, пасля таго, як стала вядома, што абвінавачванне просіць для яго 10 гадоў калоніі, Аляксей Навальны заявіў у апошнім слове, што "ўзяцце закладнікаў", гэта значыць пераслед сваякоў, не прымусіць яго спыніць барацьбу з уладай. Брат горача яго падтрымаў.