У Мюнхене знойдзена багатая калекцыя шэдэўраў мастацтва
Польскае консульства ў Мюнхене мяркуе, што там могуць быць карціны, зрабаваныя нацыстамі. Польскае консульства ў Мюнхене звярнулася да нямецкай пракуратуры з просьбай прад’явіць спіс 1,5 тысячы карцін, знойдзеных ў адным з мюнхенскіх дамоў.
Консульства хоча пераканацца, што ў спісе няма твораў мастацтва, зрабаваныx у Польшчы падчас вайны. Генеральны консул Юстына Леваньска сказала Польскаму радыё, што выяўленая калекцыя можа ўтрымліваць карціны польскіх мастакоў альбо польскіх даваенных фондаў.
Гаворка ідзе пра багатую калекцыю карцін, якая ўключае ў сябе, між іншым, працы Пікаса, Шагала, Рэнуара і Маціса. Яна была знойдзены выпадкова ў доме 80-гадовага жыхара Мюнхена. Ёсць падазрэнне, што значную частку калекцыі складаюць карціны скрадзеныя або канфіскаваныя нацыстамі ў 30-х і 40-х гадах мінулага стагоддзя.