У нарвежскім гарадку Сіггеруд усім мірам ратавалі ласянё

Беспрэцэдэнтная аперацыя па выратаванні ласяня прайшла 10 лістапада ў нарвежскім гарадку Сіггеруд, што ў прыгарадзе Осла. Для выратавання жывёлы, якая ўпала у басейн, былі задзейнічаны адзінаццаць пажарных, дзве пажарныя машыны і некалькі добраахвотнікаў пад наглядам спецыяльнага афіцэра па справах дзікай прыроды.



elk_in_the_pool.jpg

«Магчыма, у якім-небудзь іншым месцы палічылі б вар'яцтвам марнаваць столькі грошай і сіл на выратаванне лася, але мы ў Нарвегіі любім прыроду», — сказаў Горан Йорганавіч, фатограф нарвежскай тэлекампаніі TV2 ў размове з выданнем The Local. Аднак сілаў нават такой колькасці людзей і машын аказалася недастаткова, каб хутка разабрацца з праблемай. The Local паведамляе, што замест выратавальнай аперацыі першапачаткова планавалася застрэліць лася, а на месцы трагедыі нават з'явіўся чалавек са зброяй, які прадставіўся рэйнджарам і які меў паўнамоцтвы на адстрэл жывёл і прапанаваў ліквідаваць ласянё.
У выніку ласяня падстрэлілі, але з стрэльбы з транквілізатарам, а ўжо потым выцягнулі з басейна, выкарыстоўваючы абсталяванне і сілы пажарных. На ўсю аперацыю сышло каля пяці гадзін, але, як ужо гаварылася вышэй, для нарвежцаў, якія любяць прыроду, гэта дробязь: галоўнае, каб жывёла была ў парадку. Ласянё апраўдала спадзяванні ратавальнікаў і, аклямаўшыся ад транквілізатару, пабегла ў бок лесу, відавочна, каб шукаць сваю матулю. Пасля аперацыі усе застылі ў замілаванні, абняліся і пайшлі есці шакаладныя вафлі з кляновым сіропам.