У Нігерыі адбыўся выбух на рынку, 16 чалавек загінулі

У выніку выбуху ў Нігерыі загінулі як мінімум 16 чалавек, яшчэ каля 50 параненыя.



5fa53af0c4d44270d61be608b3aeb355.jpg

Выбух адбыўся на ажыўленым рынку ў горадзе Даматуру, размешчаным на паўночным усходзе краіны. Па словах відавочцаў, самападрыў ажыццявіла жанчына.

Пакуль адказнасць за напад не ўзяла ні адна з тэрарыстычных груп. Раней у Нігерыі адбылася серыя выбухаў, арганізаваная ісламісцкай групоўкай "Бока Харам", аднак у апошні час нігерыйскай арміі ўдалося аслабіць яе пазіцыі.

Паводле www.bbc.com