У Партыі рэгіёнаў нічога не ведаюць пра перамовы Віктара Януковіча з Уладзімірам Пуціным

Пра гэта заявіла «рэгіяналка» Алена Бандарэнка ў эфіры «Свабоды слова» на ICTV.



yanukovicz.jpg

На пытанне вядучага, ці ведаюць у ПР, пра што размаўлялі прэзідэнты, яна заявіла «Калі б ведалі, напэўна, хтосьці б ужо са СМІ падзяліўся».
«У святле пастаянна ўзнікаюць скандалаў а-ля Сноўден, а-ля Асанж, я думаю, што гэта як раз тыя меры бяспекі, якія робяць палітыкі дзвюх краін у дачыненні да таго, каб за імі не шпіёнілі», — дадала Бандарэнка.
«Усе нядаўна чулі пра скандал з праслушкай Меркель, праўда? Прыемнага мала. Я думаю, што тыя палітыкі, якія турбуюцца аб абароне сваіх інтарэсаў, аб абароне перамоўнага працэсу, яны вымушаныя паступаць менавіта так», — заявіла яна.
Як вядома, на расійскім ТБ паведамілі, што Януковіч не з'яўляўся ў Маскве і не праводзіў сустрэчу з Пуціным. У сваю чаргу, набліжаны да ўлады эксперт Косць Бандарэнка заяўляў, што рабочы візіт прэзідэнта Віктара Януковіча ў Расію адбыўся, аднак праходзіў не ў Маскве.
Пазней прэс-сакратар прэзідэнта Расіі заявіў, што Януковіч 9 лістапада наведаў з рабочым візітам Маскву. У Адміністрацыі Януковіча інфармацыю аб выніках візіту яшчэ не апублікавалі.
pravda.com.ua