Ва Украіне пагражаюць імпічментам Януковічу за «тайныя перамовы» з Пуціным
Кіраўнік фракцыі апазіцыйнай партыі «Бацькаўшчына» Арсеній Яцэнюк прыгразіў імпічментам прэзідэнту Януковічу ў сувязі з «тайнымі перамовамі», якія той правёў з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.
«Я зараз звярнуся да міністра замежных спраў, каб нам далі канкрэтную інфармацыю, што кіраўнік украінскай дзяржавы другі раз рабіў у Расіі і пра што ён размаўляў з прэзідэнтам Расіі
Пуціным», — заявіў Яцэнюк, дадаўшы, што таемныя перамовы з кіраўніком іншай дзяржавы з'яўляюцца прамой падставай для абвяшчэння імпічменту прэзідэнту.
На думку Яцэнюка, дзеянні прэзідэнта сведчаць пра тое што Януковіч не мае намеру падпісваць Пагадненне аб асацыяцыі з Еўрапейскім саюзам.
«Цімашэнку не хочуць вызваляць … Фактычна рэалізуецца сцэнар, як сарваць Вільню. Гэта катастрофа для 40 мільённай дзяржавы», — дадаў Яцэнюк.
Падставай для хваляванняў Яцэнюка стаў рабочы візіт Януковіча ў Маскву, падчас якога ўкраінскі прэзідэнт абмеркаваў з расійскім калегам Пуціным гандлёва-эканамічныя адносіны дзвюх краін.
gazeta.ru