У першай палове дня шатландцы не падтрымалі незалежнасць — экзіт-полы

Па стане на першую палову чацвярга Шатландыя застаецца ў складзе Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі. Пра гэта дакладвае Reuters са спасылкай на вынікі экзіт-полаў.



skotland_ref.jpg

Па дадзеных пяці апытанняў — YouGov, Panelbase, Survation, Opinium і ICM — за незалежнасць выказаліся 48%, у той час як супраць выхаду Шатландыі са складу Вялікабрытаніі прагаласавалі 52%.

Згодна з экзіт-пола Ipsos MORI, галасы падзяліліся такім чынам: 49% — “супраць” і 51% — “за”.

У той жа час дадзеныя Survation, які праводзіў апытанне па тэлефоне, сведчаць аб 53% жадаючых пакінуць усё як ёсць і 47% прыхільніках незалежнасці Шатландыі.

Выбарчыя ўчасткі зачыняцца ў 21.00 па мясцовым часе. Вынікі галасавання стануць вядомыя ў пятніцу раніцай.

АФН