У Расіі пачынаюцца суд па справе Надзеі Саўчанкі
Украінскую лётчыцу Надзею Саўчанку даставілі ў Данецкі гарадскі суд у Растоўскай вобласці.

Судовае пасяджэнне з удзелам бакоў будзе закрытым, паведамляе "Руская служба навін".
У Данецкам гарадскім судзе (Расія) 30 ліпеня адбудзецца папярэдняе слуханне па справе ўкраінскай лётчыцы. А 31 ліпеня, у судзе могуць заслухаць сведак па справе.
Адвакат Надзеі Саўчанкі Марк Фейгін распавёў пра перамовы наконт абмену лётчыцы на затрыманых у Данбасе расійскіх ГРУшнікаў. Ён адзначыў, што гэтае пытанне абмяркоўваюць спецслужбы абедзвюх краін.
Размова ідзе пра Яўгена Ярафеева і Аляксандра Аляксандрава, якіх затрымалі ў Луганскай вобласці 16 траўня. Украінскія ўлады называюць іх дзеючымі расійскімі вайскоўцамі і абвінавачваюць у тэрарызме. Мінбороны РФ адмаўляе такія сцвярджэнні.