У спіс "антырасійскіх СМІ" ўвайшлі "The New York Times", "The Wall Street Journal", "Le Monde", ВВС
У пералік СМІ з найвышэйшым "індэксам агрэсіўнасці", на думку Крамля, увайшлі нямецкае выданне "Frankfurter Allgemeine Zeitung", амерыканскія "The New York Times" і "The Wall Street Journal", брытанскія "The Guardian", "The Financial Times" і "Бі-бі-сі", французскія "Le Monde" і "Le Figaro", паведамляе "Медуза", карэспандэнт якой пабываў на прэзентацыі дакладу "Замежныя СМІ ў 2015 годзе — антырасійскі вектар".
Пракрамлёўскі інстытут склаў спіс "антырасійскіх СМІ". Фота: ЕРА
Расійскі інстытут стратэгічных даследаванняў склаў спіс сусветна вядомых выданняў, якія, на думку складальнікаў пераліку, "агрэсіўна настроены ў адносінах да Расіі".
Сярод краін з найбольш "антырасійскі" настроенымі СМІ тут лідзіруе Чэхія, за ёй размясціліся Польшча, Германія, Украіна і ЗША.
Аўтарамі дакладу "Замежныя СМІ ў 2015 годзе — антырасійскі вектар" быў уведзены так званы "індэкс агрэсіўнасці": колькасць "негатыўных" з пункту гледжання Крамля публікацый па Расіі дзеліцца на лік "нейтральных".
У лік СМІ з найвышэйшым "індэксам агрэсіўнасці" ўвайшлі нямецкае выданне "Frankfurter Allgemeine Zeitung", амерыканскія "The New York Times" і "The Wall Street Journal", брытанскія "The Guardian", "The Financial Times" і "ВВС", французскія "Le Monde" і "Le Figaro".
У замежных СМІ часцяком з'яўляюцца негатыўныя для Крамля публікацыі, у якіх асвятляюцца падрабязная агрэсіі РФ ва Украіне, наступствы аперацыі Масквы ў Сірыі, а таксама шматлікія факты наступу на правы чалавека ў Расіі, адзначае gordonua.com