Турцыя пакрыўдзілася на нямецкую песню пра Эрдагана
МЗС Турцыі выклікаў амбасадара Германіі з нагоды сатырычнай песні, якая з'явілася ў эфіры нямецкага тэлебачання, паведамляе ua.112.ua.

Фота 112.ua
МЗС Турцыі выклікаў амбасадара Германіі Марціна Эрдмана ў сувязі з паказам у эфіры нямецкага тэлебачання сатырычнага роліка пра прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Эрдагана. Пра гэта паведамляе нямецкае выданне Spiegel са спасылкай на свае крыніцы.
Гаворка ідзе пра 2-хвілінны сатырычны ролік, зняты тэлеканалам NDR. Відэанарэзка па кадрах, на якіх фігуруе Эрдаган, выйшла ў сатырычнай перадачы "Extra-3" у эфіры тэлеканала ARD 17 сакавіка. Відэа суправаджаецца песняй пад назвай "Эрдазі, Эрдага, Эрдаган".
У тэксце песні, у прыватнасці, высмейваецца жаданне прэзідэнта Турцыі жыць на шырокую нагу, а таксама напады на журналістаў у краіне.
"Журналіст, які піша нешта, што не падабаецца Эрдагану, ужо заўтра аказваецца за кратамі", — спяваецца ў песні.