У Расіі ўвядуць мінімальны пагадзінны заробак, які ў тры разы вышэйшы за беларускі
У Расіі прапануецца ўвесці мінімальна дапушчальны пагадзінны ўзровень аплаты працы.
Адпаведны законапраект быў унесены на разгляд Дзярждумы дэпутатамі ад фракцыі ЛДПР.
Мяркуецца, што мінімальны памер пагадзіннай аплаты працы будзе ўсталяваны на ўзроўні 100 расійскіх рублёў (гэта складае на сёння 28 600 беларускіх). Прымяняць яго аўтары законапраекта
прапаноўваюць з 1 студзеня 2015 года.
Як тлумачыцца ў паведамленні на думскім сайце, паводле ацэнак экспертаў Міжнароднага бюро працы мінімальны пагадзіннай ўзровень аплаты працы павінен складаць не менш трох даляраў у гадзіну. Пры
гэтым у еўрапейскіх краінах гэты паказчык істотна вышэй: напрыклад, у Германіі, Іспаніі, Славеніі, Харватыі пагадзінная аплата працы складае ад пяці да 18,7 еўра.
У Беларусі з 1 студзеня 2014 г. мінімальны пагадзінны заробак складае 9 890 рублёў.
Паводле lenta.ru