У Расіі зачынілі апошнюю праграму навінаў, якая крытычна асвятляла палітыку Пуціна

Праграма «Тыдзень» з Мар'янай Максімоўскай выходзіла ў эфір 11 гадоў.



nedelya_s_mariannoy_jpg.png

У Расіі зачынілі апошнюю праграму навінаў — «Тыдзень» з Мар'янай Максімоўскай на канале «Рен-ТВ», — якая крытычна асвятляла сітуацыю ў краіне і палітыку расійскіх уладаў, выкарыстоўваючы розныя думкі пры падрыхтоўцы сюжэтаў, а не толькі праўладныя, як гэта робяць навінавыя праграмы на ўсіх іншых расійскіх тэлеканалах. Пра гэта ў сваім Facebook напісаў вядучы карэспандэнт «Тыдня» Раман Супер.

«Ніякіх слёз і сопляў. Толькі любоў. Мар'яна. Дзякуй. За кожны эфір, за кожны сюжэт, за кожную падводку, за прафесію, за дружбу, за тое, што дапамагла выратаваць жонку, за кругасветныя камандзіроўкі - ад Капейску да Пхеньяна, за тое, што паказала краіну і свет, за тое, што распавяла, як трэба, а як ні ў якім разе. Дзякуй. Дзякуй. Дзякуй. Праграму «Тыдзень» закрылі», — напісаў Супер. Таксама ён паведаміў, што шукае працу. 

Праграма «Тыдзень» з Мар'янай Максімоўскай выходзіла ў эфір 11 гадоў.

УНІАН