У Саудаўскай Аравіі забаранілі Новы год
Саудаўская Камісія па заахвочванні дабрадзейнасці і прадухіленні граху (рэлігійная паліцыя) 30 снежня выступіла з адмысловым папярэджаннем да падданых каралеўства і забараніла ім адзначаць Новы год па грыгарыянскім календары.
![1337077.jpg 1337077.jpg](/img/v1/news/full/1337077.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Крамам забаронене прадаваць святочныя падарункі,
Эдыкт камісіі заснаваны на фетве, выпушчанай камітэтам найбольш аўтарытэтных саудаўскіх багасловаў, якія палічылі магчымым адзначаць наступленне новага года толькі па хіджры — месяцаваму календару, кропкай адліку ў якім з'яўляецца пераезд прарока Мухамада з Мекі ў Медзіну.
Жыхарам Саудаўскай Аравіі забаронена 31 снежня і 1 студзеня публічна выяўляць радасць з нагоды наступлення Новага года, а мясцовым крамам — прадаваць святочныя падарункі, а таксама кветкі.
Навагоднія забароны — не адзінае вынаходства рэлігійнай паліцыі, звязанае з "чужымі" мясцовым традыцыям святамі. Так, напрыклад, на дзень Святога Валянціна (свята ўсіх закаханых у заходняй традыцыі) у Саудаўскай Аравіі забаронена прадаваць чырвоныя ружы і стылізаваныя малюнкі сэрцаў.
У суседніх з Саудаўскай Аравіяй арабскіх краінах стаўленне да заходняга Новага года істотна адрозніваецца. Так, напрыклад, улады эмірата Дубай паабяцалі зладзіць у святочную ноч рэкордны па маштабах феерверк, выкарыстоўваўшы за шэсць хвілін 400 тысяч зарадаў. Чакаецца, што гэты феерверк патрапіць у Кнігу рэкордаў Гінэса.