У Шаўляйскім універсітэце з'явіцца "гульнявы пакой" для дзяцей

У памяшканні Шаўляйскага ўніверсітэта на некалькі гадзін студэнты і выкладчыкі змогуць пакідаць дзяцей дашкольнага ўзросту выхавальнікам. Такую бясплатную паслугу будуць аказваць у будынку бібліятэкі ўніверсітэта, паведаміла Шаўляйскае акруговае тэлебачанне.

У спецыяльна абсталяваным дзіцячым пакоі за дзецьмі будуць прыглядаць бібліятэкары-выхавальнікі, якія атрымалі адпаведную адукацыю. Дырэктар Цэнтра гендэрных даследаванняў універсітэта, які арганізаваў гэтую паслугу, сказаў, што 70% работнікаў установы - жанчыны, таму такая паслуга будзе вельмі запатрабаванай.
У новым цэнтры нагляду за дзецьмі можна будзе пакінуць дзіця не маладзейшае за тры гады, дзяцей-дашкольнікаў. Самі жанчыны, якія працуюць і вучацца ва ўніверсітэце, кажуць, што такая паслуга будзе вельмі патрэбная, тым больш што пакой абсталяваны ў зручным месцы - у цэнтры горада, у будынку бібліятэкі, дзе размяшчаецца вялікая частка факультэтаў.
На сённяшні дзень такі пакой у Літве ёсць толькі ў Шаўляйскім універсітэце.
Крыніца: http://ru.delfi.lt/news/live/v-shyaulyajskom-universitete-poyavitsya-igrovaya-komnata-dlya-detej.d?id=60071199#ixzz2DDYRjADl