У школы вяртаюць профільнае навучанне
З 1 верасня бягучага года па жаданні кіраўніцтва навучальнай установы некаторыя прадметы можна будзе вывучаць больш глыбока. Такая практыка ўжо была, але замест профільных прадметаў увялі факультатывы. Цяпер да яе зноў вырашылі вярнуцца.
Праект профільнага навучання распрацоўвалі больш за год. Ідэя вярнуць профілі ў школы паўстала пасля аналізу спецыялістамі цэнтралізаванага тэставання 2013 года. Тады стала відавочна, што вучні, якія дадаткова на факультатывах вывучаюць прадмет, паказваюць лепшыя вынікі. Але пры гэтым, падкрэсліваюць у Міністэрстве адукацыі, школы з базавым вывучэннем прадметаў нікуды не знікнуць. Пераходзіць на профільнае навучанне ці не — будзе вырашыць кіраўніцтва навучальнай установы, паведамляе тэлеканал "Беларусь 1".
Профільныя прадметы могуць камбінавацца паводле пажаданняў школы ў залежнасці ад таго, якія дысцыпліны пры паступленні патрэбныя вучню. Для профіляў распрацуюць асобныя навучальныя праграмы.
Раіса Сідарэнка, намесніца Міністра адукацыі Беларусі: "Профільнае навучанне прадугледжвае падрыхтоўку выпускніка да навучання ў ВНУ. Не да цэнтралiзаванага тэсцiравання, а да далейшага вывучэння прадмета ў вышэйшай навучальнай установе. Пры правільна арганізаваным профільным навучанні, безумоўна, рэпетытар не спатрэбіцца. Мы праводзілі апытанне, каля 70 % бацькоў лічыць, што профільнае навучанне зможа вырашыць пытанне з рэпетытарствам ".
Перайсці ў 10-ы клас з больш глыбокім вывучэннем патрэбных прадметаў змогуць толькі тыя вучні, сярэдні бал атэстата якіх не ніжэй 6. А выніковая адзнака па профільным прадмеце — не ніжэй 7.
І яшчэ адно новаўвядзенне: з 1 верасьня пяцікласнікі будуць вывучаць новы прадмет — айчынную і сусветную мастацкую культуру.