У Сочы эвакуіравалі гандлёвы цэнтр з-за пакету з бомбай
У Сочы (Расія) гандлёвы цэнтр «Морамол» эвакуіравалі з-за магчымасці выбуху і «пакета з бомбай», паведамляў цэлы шэраг блогераў. У дзяжурнай частцы гарадскога УУС тэлеканалу «Дождь» пацвердзілі звесткі аб эвакуацыі, але ніякай дадатковай інфармацыі не паведамілі.
![so4y.jpg so4y.jpg](/img/v1/news/full/so4y.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Самі карыстальнікі сеціва прыкладна праз гадзіну напісалі: «Ну, дзякуй Богу - усё абышлося…»
Эвакуацыя з сочынскага гандлёвага цэнтра з-за магчымасці выбуху адбываецца менш чым праз тыдзень пасля двух тэрактаў у Валгаградзе 29 і 30 снежня, якія забралі жыцці 34 чалавек, дзесяткі
пацярпелі.
Акрамя таго, у Сочы цяпер знаходзяцца прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і прэм'ер Дзмітрый Мядзведзеў, якія праводзяць інспекцыю некалькіх алімпійскіх аб'ектаў.
newsru.com