У Варшаву прыбывае Джон Кэры
Рэалізацыю сумесных праектаў у сферы бяспекі і супрацоўніцтва ў рамках NATO абмяркуе ў Варшаве амерыканскі дзяржсакратар Джон Кэры.
У аўторак ён сустрэнецца з прэм'ер-міністрам Дональдам Тускам і міністрам замежных спраў Радаславам Сікорскім.
На парадку дня польска-амерыканскіх перамоў таксама стаяць пытанні ўмацавання двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы эканомікі, сучасных тэхналогій і дзеяннях па пашырэнню дэмакратызацыі ў свеце.
Таксама адбудзецца абмен поглядамі на бягучую міжнародную абстаноўку. Варшава з’яўляецца адзінай еўрапейскай сталіцай, якую кіраўнік амерыканскай дыпламатыі наведае перад турнэ па краінах Паўночнай Афрыкі і Блізкага Усходу.