У Вільнюсе выпівох хочуць выцвярэжваць у кантэйнерах
Новыя ўлады Вільнюса думаюць, дзе выцвярэжваць жыхароў горада, што злоўжывалі алкаголем і наркатычнымі рэчывамі. Выцвярэзнік, які дзейнічаў раней, пераходзіць ва ўласнасць іншага гаспадара. Мэрыя выношвае планы выцвярэжваць народ у кантэйнерных дамках, піша выданне Lietuvos žinios.
У філіял віленскага начлежных дома Sala, які ўжо прададзены і самакіраванню больш не належыць, да гэтага часу прывозяць людзей, якія знаходзяцца пад уздзеяннем алкаголю, наркотыкаў і іншых псіхатропных рэчываў.
Ужо другі год муніцыпалітэт не знаходзіць месца, куды можна было б перанесці выцвярэзнік, а цяперашняе памяшканне ўжо заняў новы гаспадар.
Сталічны віцэ-мэр Гінтаўтас Палуцкас сцвярджае, што разглядаюцца альтэрнатывы. Адна з іх — гэта склады, размешчаныя на праспекце Саванору. Іх нібыта можна рэканструяваць і выкарыстоўваць у якасці начлежнага дома. Іншая прапанова — усталяваць у двары цяперашняга начлежнага дома, размешчанага на вул. Вілкпедэ, кантэйнерныя домікі.
"Гэтая альтэрнатыва — самы прывабны і прымальны варыянт, бо праблема будзе вырашана хутка і танна, у параўнанні з капітальнымі інвестыцыямі і будаўніцтвам", — кажа Палуцкас.
Паводле яго слоў, каб забяспечыць 30 месцаў, спатрэбіцца 4–6 кантэйнераў, а гэта абышлося б бюджэту ў 200 000 — 230 000 еўра.