У цэнтры Вільні — байкеры з расійскімі сцягамі

4 мая пасля абеду чытачка DELFI Ёнэ паведаміла, што ў Вільні, на вул. Вокечу бачыла байкераў з расійскімі сцягамі і расійскімі нумарамі на матацыклах.



vilniaus_centre_rusijos_numeriais_ir_veliavomis_pasidabine_motociklininkai_67875938.jpg

На фота бачна, што ў матацыклістаў ёсць дарожны багаж.

Пакуль не пацверджана, ці звязаныя яны як-небудзь з расійскім клубам "Начныя ваўкі".

DELFI нагадвае, што прадстаўнікі гэтага клуба спрабавалі патрапіць на тэрыторыю Літвы, аднак іх не прапусцілі.

Не могуць сказаць, як трапілі ў Літву

Прадстаўнік Службы аховы дзяржаўнай мяжы Гедрус Мішуціс сказаў DELFI, што не можа дакладна адказаць, як гэтыя матацыклісты патрапілі ў Літву. Каб атрымаць гэтую інфармацыю, трэба атрымаць згоду гэтых людзей.

"Расійскі сцяг не з'яўляецца нейкім забароненым геральдычным сімвалам. Наўрад ці можна сказаць штосьці яшчэ. Без згоды гэтых асоб мы не можам сказаць, як яны патрапілі ў Літву. Можна толькі выказаць здагадку, што калі чалавек знаходзіцца ў Літве, то ён трапіў сюды легальна", — сказаў ён.

Мішуціс адзначыў, што не разумее, чаму, убачыўшы матацыкліста з расійскім сцягам, адразу ж трэба гадаць, ці з'яўляецца ён членам клуба "Начныя ваўкі".

"У мінулыя выхадныя было адкрыццё байкерскага сезона. Мае знаёмыя прыехалі ў Літву з Расіі і з Беларусі — нармальна праехалі, яны знаходзяцца ў Літве. Калі чалавек падымае сцяг сваёй краіны, гэта яшчэ не значыць, што ён — "начны воўк". Не бяруся гадаць, ці звязана ўсё гэта. Вуліца Вокечу — вялікі цэнтр прыцягнення, там нямала турыстаў, таму цяжка сказаць, а гадаць — бессэнсоўна", — сказаў Мішуціс.

Расійскія байкеры клуба "Начныя ваўкі" планавалі мотопаход на 6000 км праз Беларусь, Польшчу, Чэхію, Славакію, Аўстрыю і Нямеччыну. Іх мэта — Берлін. Аднак пасля таго, як іх не прапусцілі праз мяжу Літвы і Польшчы, ім давялося змяніць маршрут. Прэм'ер Польшчы заявіла, што гэтая акцыя байкераў — правакацыя.

Байкеры сцвярджаюць, што іх паход не звязаны з палітыкай, іх мэта — ушанаваць памяць загінулых у Другой сусветнай вайне.

delfi.lt