Расійскіх байкераў і дыпламатаў спынілі на трасе ў Германіі
Расійскіх байкераў з клуба “Начныя ваўкі”, а таксама некаторых іх прыхільнікаў затрымала нямецкая паліцыя на пад’ездзе да Мюнхена. Пра гэта паведамляе Украинская правда са спасылкай на блог байкераў.
Фота: REUTERS
Паводле інфармацыі, якую змясцілі “Начныя ваўкі”, калону з аўтабана завярнулі ў “кішэню” і абкружылі болей за 20 паліцыянтаў з сабакамі. Іх даглядалі на падставе магчымай “тэрарыстычнай пагрозы”.
Калону суправаджала машына, у якой знаходзіліся двое непаўнагадовых і трое дарослых. Таксама ў калоне рухаўся матацыкліст — грамадзянін Аўстрыі. Ззаду ішлі дзве машыны з дыпламатычнымі нумарамі, у якіх знаходзіліся расійскія дыпламаты. Паліцыя забрала дакументы ва ўсіх, нават у дыпламатаў. Пасля ўсім вярнулі дакументы і байкеры працягнулі свій ваяж на Германіі, інфармуе ntv.ru
Байкеры з расійскага клуба “Начныя ваўкі” адкрыта падтрымліваюць палітыку Уладзіміра Пуціна. Яны збіраліся зладзіць мотапрабег па Еўропе, прысвечаны 70-годдзю Перамогі. Гэта выклікала пратэст грамадзян Польшчы, па тэрыторыі якой мелі праехаць матацыклісты. На беларуска-польскай мяжы “ваўкоў” завярнулі польскія памежнікі.
Чэшскія ўлады таксама абураныя планамі расійскіх байкераў і шукаюць спосабы ўскладніць ім праезд па тэрыторыі Чэхіі.
Урад Германіі папярэдзіў пра забарону ўезду ў краіну ўдзельнікам гэтага мотапрабегу. Літоўскія памежнікі таксама не пусцілі на тэрыторыю ЕС чатырох байкераў — грамадзян Расіі і Беларусі,
аднак пакуль не вядома, ці звязана гэта са скандальным мотапрабегам Масква-Берлін.