У Мінску пакрыўдзілі "Начных ваўкоў"

Каля расійскай амбасады ў Мінску міліцыя затрымала кінарэжысёра Вольгу Мікалайчык і праваабаронцу Кацярыну Садоўскую.



unnamedvavap.jpg

Да расійскага прадстаўніцтва Мікалайчык і Садоўская прынеслі вялікую касметычку-чамадан з эмблемай “Начных ваўкоў”. У ёй — майткі ў карунках, туфлі на абцасах,панчохі і іншыя рэчы.
Паводле ініцыятараў акцыі, расійскія байкеры “забылі” свае рэчы пад танкамі падчас наведвання Кургана Славы.

"Забярыце свае рэчы! Нам чужое не трэба! Слава Украіне!" — з гэтымі словамі жанчыны паставілі чамадан перад аховай. Міліцыянты з пастарунку былі выкліканы неадкладна. За затрыманымі прыехала міліцэйская машына.

Як вядома, нядаўні прыезд “Начных ваўкоў” у Беларусь успрыняты неадназнеачна. Іх заклік “дайсці да Берліна” многімі ўспрыняты як палітычны піяр і выклік, а не ўшанаванне памяці загінулых салдат падчас Другой Сусветнай вайны. Таму расійскіх байкераў польскія памежнікі не пусцілі на тэрыторыю сваёй краіны і развярнулі на мяжы. “Начныя ваўкі” падтрымалі і анэксію Крыма, і ўмяшанне Расіі ў ваенны канфлікт ва Украіне.

Актывісткі зладзілі акцыю на знак пратэсту супраць наведвання “Начнымі ваўкамі” Беларусі і імперскай палітыкі Пуціна.