«Начныя ваўкі» скардзяцца: тры гадзіны палякі абшуквалі, дапытвалі, не давалі есці і піць
Прадстаўнік «Начных ваўкоў» распавёў, як іх «завярнулі» на польскай мяжы. «Абшуквалі дасканальна — кожную шкарпэтку. Хоць было ўсё дастаткова адэкватна, прэтэнзій да працаўнікоў мытні не маем», — сказаў байкер.
У аўторак «Начныя ваўкі» плануюць даць прэс-канферэнцыю з удзелам лідара байк-клубу Аляксандра Залдастанава.
«Пусціць нас – гэта параза, і не пусціць нас – гэта параза», – дадаў байкер.
Польскія памежнікі адмовілі 10 удзельнікам мотапрабегу да 70-годдзя Перамогі ў перасячэнні беларуска-польскай мяжы. Падстава для адмовы – удзельнікі мотапрабегу пагражаюць бяспецы краінаў ЕC.
«А 9 раніцы байкеры скіраваліся да Берасцейскай крэпасці. Там іх сустракаў намеснік аблвыканкаму Леанід Цупрык. Таксама іх суправаджаў АМАП, 3 машыны ДАІ і КДБ, – паведамляе карэспандэнт «Белсату». – Недзе каля 10.- 10.30 яны прыехалі на памежны пераход Варшаўскі мост. Дзеля іх быў памежнікі перакрылі рух, узнікла вялікая чарга з аўтаў».
Польскія байкеры чакаюць на «Начных ваўкоў»
«Начныя ваўкі» на памежным пераходзе Варшаўскі мост
Польскія байкеры чакаюць на «Начных ваўкоў»
Раней польскія СМІ паведамлялі пра тое, што двое расейскіх матацыклістаў усё ж перасеклі польскую мяжу. Яны адмаўлялі сваю прыналежнасць да клубу «Начных ваўкоў».
Паводле байкераў, яны ўдзельнікі іншага прабегу пад назвай «Мемарыял славы і перамогі».
Расейскія байкеры даехалі да Варшаўскага моста, памежнага пераходу з Польшчай. Беларускія памежнікі прапусцілі «ваўкоў», дзе яны чакалі ў чарзе на праверку пашпартоў на польскім баку. Праз калону матацыклістаў утварыўся доўгі корак. Як цытуе interfax.ru кіраўніка калоны байкераў Андрэя Баброўскага, кожнага матацыкліста дапытвалі індывідуальна і трэслі «па поўнай».