У Вярхоўнай Радзе разгледзяць закон аб імпічменце Януковічу
У Вярхоўнай Радзе зарэгістраваны законапраект аўтарства народнага дэпутата Мікалая Рудкоўскага «Аб імпічменце прэзідэнту Украіны».
Тэкст дакументу на сайце парламенту пакуль адсутнічае.
Мікалай Рудкоўскі — пазафракцыйны народны дэпутат. Ён выйшаў з фракцыі Партыі рэгіёнаў пасля разгону мірнай дэманстрацыі ў Кіеве 30 лістапада.