У В'етнаме разбіўся расійскі верталёт — 16 чалавек загінулі
Катастрофа адбылася побач са сталіцай В'етнама Ханоем. Верталёт Мі-171 расійскай вытворчасці выкарыстоўваўся для трэніровак парашутыстаў, паведамляе ВВС.
Пасля падзення на зямлю машына загарэлася. Прычыны здарэння пакуль невядомыя.
У выніку 16 чалавек загінулі, 16 чалавек загінулі, Яшчэ пяцёра атрымалі раненні.
Гэта не першае авіяцыйнае здарэнне за апошнія дні. У суботу ў Барселоне ледзьве не адбылася авіякатастрофа, а ў нядзелю ў Польшчы разбіўся невялікі самалёт, які таксама перавозіў парашутыстаў.
Паводле euroradio.fm