Удзельнікаў пратэстнага аўтапрабегу прэсуе міліцыя
Пра ціск з боку міліцыі на ўдзельнікаў аўтапрабегу ў падтрымку Еўрамадану заяўляюць арганізатары аўтамабільнага пратэсту. Пра гэта ў «Фэйсбуку» паведаміў удзельнік руху, Улад Бокатаў.
Паводле яго інфармацыі, па месцы рэгістрацыі некаторых аўто прыйшлі прадстаўнікі крымінальнага вышуку і паведамілі аб адкрыцці крымінальнай справы. Удзельнікі аўтапрабегу просяць дапамогі праваабаронцаў і журналістаў у распаўсюдзе гэтай інфармацыі.