Угодкі забойства першага прэзідэнта Польшчы

У цэнтры Варшавы адбылася маніфестацыя актывістаў левых польскіх партый, прысвечаная 90-й гадавіне забойства першага польскага прэзідэнта Габрыэля Нарутовіча.



280px_gabriel_narutowicz.jpg

Габрыэль Нарутовіч быў абраны першым прэзідэнтам Польскай Рэспублікі 9 снежня 1922 г. пры падтрымцы левых, цэнтрыстаў і прадстаўнікоў нацыянальных меншасцей, што выклікала рэзкія нападкі правых. 16 снежня прэзідэнт быў застрэлены на мастацкай выставе ў Варшаве нацыяналістам Элігіюшам Невядомскім, якога пасля прыгаварылі да смяротнага пакарання. У дзень пакарання нацыяналісты сабралі ў Варшаве 10-тысячную дэманстрацыю, падчас якой абвясцілі Невядомскага “пакутнікам за нацыю". Узгадваючы тыя падзеі, арганізатары акцыі 16-га снежня 2012 года назвалі прэзідэнцтва Нарутовіча страчаным шансам для Другой Рэчы Паспалітай, якая магла пазбегнуць канфрантацыі палякаў з нацыянальнымі меншасцямі. На думку аратараў, сярод якіх быў Лешэк Мілер і Януш Палікот, замах на Нарутовіча павінен назаўжды засведчыць, як дорага можа каштаваць Польшчы захапленне правымі і нацыяналістычнымі ідэямі.
Паводле польскай прэсы