Украіна. 20 год Народнаму руху
Украінская грамадскасць адзначыла 20-ю гадавіну стварэння Народнага руху Украіны, які адыграў вялікую ролю ў дасягненні рэспублікай незалежнасці і станаўленні дэмакратыі. Рух быў створаны 8 верасня 1989 года ў Кіеўскім політэхнічным інстытуце. Цікава, што падзеі маглі развівацца па беларускаму сцэнару. Калі б памяшканне не далі, арганізатары збіраліся правесці ўстаноўчую канферэнцыю руху ў Вільнюсе. Напярэдадні з’езда ўлады заявілі, што ў выпадку з’яўлення жоўта-блакітнай сімволікі ў залі адразу адключаць святло. Пачаўся з’езд. Паступова пачалі ўздымацца сцягі.
Украінская грамадскасць адзначыла 20-ю гадавіну стварэння Народнага руху Украіны, які адыграў вялікую ролю ў дасягненні рэспублікай незалежнасці і станаўленні дэмакратыі. Рух быў створаны 8
верасня 1989 года ў Кіеўскім політэхнічным інстытуце. Цікава, што падзеі маглі развівацца па беларускаму сцэнару. Калі б памяшканне не далі, арганізатары збіраліся правесці ўстаноўчую канферэнцыю
руху ў Вільнюсе. Напярэдадні з’езда ўлады заявілі, што ў выпадку з’яўлення жоўта-блакітнай сімволікі ў залі адразу адключаць святло. Пачаўся з’езд. Паступова пачалі
ўздымацца сцягі. Аднак адключыць электрычнасць улады не рашыліся. Дарэчы, ад Кампартыі на з’ездзе прысутнічаў будучы прэзідэнт Краўчук, які ўсё пасяджэнне прасядзеў з жоўта-блакітнай
стужкай. У 1990-м кандыдат ад Народнага руху Вячаслаў Чарнавіл атрымаў 21 працэнт на выбарах прэзідэнта. Аднак хутка арганізацыя згубіла тэмп. Цяпер рух уваходзіць у Народны саюз «Наша
Украіна» і нават не ўспрымаецца як сур’ёзная палітычная сіла. А яе лідэра Барыса Тарасюка нават лічаць агентам КДБ, якога закінулі працаваць у шэрагі апазіцыі менавіта 20 гадоў
таму.
Па матэрыялах «Сегодня» (Украіна)