Украіна. 399 абяцанняў за год

У першую гадавіну прэзідэнцкай кадэнцыі Віктара Януковіча (інагурацыя адбылася 25-га лютага мінулага года) журналісты выдання «Украінская праўда» апублікавалі цікавыя статыстычныя дадзеныя. Аказваецца, за першы год Віктар Фёдаравіч умудрыўся даць 399 абяцанак. Фактычна па аднаму абяцанню на дзень. З іх, калі верыць выданню, ён выканаў толькі 17. Не выканаў 6. Астатнія пакуль знаходзяцца ў падвешаным стане. Нягле­дзячы на падыход газеты, лічбы адлюстроўваюць рэйтынг даверу да Партыі рэгіёнаў. Толькі за апошні тыдзень у краіне двойчы прагучалі заклікі да рэвалюцыі.

У першую гадавіну прэзідэнцкай кадэнцыі Віктара Януковіча (інагурацыя адбылася 25-га лютага мінулага года) журналісты выдання «Украінская праўда» апублікавалі цікавыя статыстычныя дадзеныя. Аказваецца, за першы год Віктар Фёдаравіч умудрыўся даць 399 абяцанак. Фактычна па аднаму абяцанню на дзень. З іх, калі верыць выданню, ён выканаў толькі 17. Не выканаў 6. Астатнія пакуль знаходзяцца ў падвешаным стане. Нягле­дзячы на падыход газеты, лічбы адлюстроўваюць рэйтынг даверу да Партыі рэгіёнаў. Толькі за апошні тыдзень у краіне двойчы прагучалі заклікі да рэвалюцыі. Уладзімір Бойка, дырэктар металургічнага камбіната ў Марыупалі, заявіў, што ў выпадку перагляду прыватызацыі заводу (цяпер ён належыць працоўнаму калектыву) ён арганізуе «малінавую» рэвалюцыю. Папулярны публіцыст Андрэй Окара заклікаў жыхароў цэнтральнай Украіны ўзгадаць, што яны нашчадкі казакоў і махноўцаў, і выступіць супраць запланаванай рэформы ўзбуйнення раёнаў. За кошт гэтай меры ўлады намагаюцца скараціць колькасць бюджэтных ведамстваў (шпіталі, школы, бібліятэкі і г.д). Окара таксама спадзяецца, што паўстанне, якое пачнецца ў Палтаве або Чаркасах, зможа прымірыць Усход і Захад краіны.
Па матэрыялах украінскай прэсы