Украіна. 40 гадоў украінскай эстрадзе

Украінскія нацыяналісты гучна адзначаюць 40 гадоў перамогі песні “Чырвона рута (аўтары-выканаўцы Назар Ярэмчук, Васіль Зінкевіч, Уладзімір Івасюк) на фестывалі “Песня года, фінал якога адбыўся ў Маскве ў снежні 1972-га. Як вядома, “Песня года была самым буйным музычным конкурсам у СССР. Нядзіўна, што, як правіла, лаўры на ім атрымлівалі песні з выразным прагрэсіўным палітычным падтэкстам. Таксама шанавалі монстраў савецкай эстрады кшталту Льва Лешчанкі або Іосіфа Кабзона.

Украінскія нацыяналісты гучна адзначаюць 40 гадоў перамогі песні “Чырвона рута (аўтары-выканаўцы Назар Ярэмчук, Васіль Зінкевіч, Уладзімір Івасюк) на фестывалі “Песня года, фінал якога адбыўся ў Маскве ў снежні 1972-га. Як вядома, “Песня года была самым буйным музычным конкурсам у СССР. Нядзіўна, што, як правіла, лаўры на ім атрымлівалі песні з выразным прагрэсіўным палітычным падтэкстам. Таксама шанавалі монстраў савецкай эстрады кшталту Льва Лешчанкі або Іосіфа Кабзона. “Чырвона рута, аднак, так спадабалася аўдыторыі, што ў выніку вырашылі даць першы прыз відавочнай “папсе. Аднак “Чырвона рута, на думку нацыяналістаў, не была папсовым творам. Яна стварыла феномен украінскамоўнай масавай эстрады. Ярэмчук, Зінкевіч і Івасюк давялі, што на ўкраінскай можна спяваць не толькі фальклор. Самі выканаўцы, асабліва Уладзімір Івасюк, сталі культавымі асобамі сярод тагачасных праціўнікаў русіфікацыі Украіны. Не дзіўна, што яны трапілі ў зону інтарэсу з боку КДБ. Менавіта чэкісты, як лічаць нацыяналісты, стаяць за таямнічым самагубствам Ярэмчука ў 1979 годзе, калі яго знайшлі павешаным у адным з львоўскім паркаў. У 2009 годзе Генпракуратура Украіны аднавіла следства па таму факту, які раней спісвалі на банальны акт суіцыду на бытавой глебе. Аднак дасюль ніякага чэкісцкага следу знайсці не ўдалося.
Паводле ўкраінскай прэсы