Украіна. 80 гадоў ліквідацыі аўтакефальнай царквы

Грамадскасць Украіны адзначыла 80-ю гадавіну ліквідацыі бальшавікамі Украінскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы (УАПЦ). УАПЦ нарадзілася ў 1917 годзе, калі ва Украіне назіраўся каласальны выбух нацыянальнай самасвядомасці. Не засталася ў баку ад працэсу ўкраінізацыі і царква. У другой палове 1917 года была створаная Усеўкраінская царкоўная рада, якая занялася перакладам на ўкраінскую мову царкоўнай літаратуры, адукацыяй святароў і адначасова наладзіла кантакты з Канстанцінопалем наконт магчымасці стварэння незалежнай украінскай памеснай царквы. У 1920 годзе такая царква была абвешчана.

Грамадскасць Украіны адзначыла 80-ю гадавіну ліквідацыі бальшавікамі Украінскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы (УАПЦ). УАПЦ нарадзілася ў 1917 годзе, калі ва Украіне назіраўся каласальны выбух нацыянальнай самасвядомасці. Не засталася ў баку ад працэсу ўкраінізацыі і царква. У другой палове 1917 года была створаная Усеўкраінская царкоўная рада, якая занялася перакладам на ўкраінскую мову царкоўнай літаратуры, адукацыяй святароў і адначасова наладзіла кантакты з Канстанцінопалем наконт магчымасці стварэння незалежнай украінскай памеснай царквы. У 1920 годзе такая царква была абвешчана. На гэты момант УАПЦ мела больш за 500 прыходаў. У сярэдзіне 1920-х замест заснавальніка УАПЦ Васіля Ліпківскага на пасаду архіепіскапа быў абраны кандыдат ад улады, які пачаў паступовую падрыхтоўку да ліквідацыі УАПЦ. Сама ліквідацыя — натуральна, па просьбах працоўных, — адбылася ў рамках спецыяльнага сабору УАПЦ у пачатку 1930 года. Яе парафіі перайшлі ў склад РПЦ. Пасля гэтага амаль усе святары УАПЦ былі арыштаваныя і адправіліся ў Сібір.
Па матэрыялах «День» (Украіна)