Украіна. Альтэрнатыўная гісторыя пад забаронай
У Кіеве пайшлі чуткі, што бліжэйшым часам з падачы Службы бяспекі Украіны будзе забаронены продаж кніг, напісаных у жанры гэтак званай альтэрнатыўнай гісторыі. Дакладней аднаго з яго кірункаў – твораў, якія апісваюць будучы крах ўкраінскай дзяржаўнасці. Апошнім часам у Расіі выйшла цэлая серыя адпаведных раманаў. У прынцыпе сюжэт іх вельмі падобны: на лёс героя выпала жыць у часы будучай грамадзянскай вайны і расколу Украіны. Для прыкладу, сюжэт рамана “Война 2010.
У Кіеве пайшлі чуткі, што бліжэйшым часам з падачы Службы бяспекі Украіны будзе забаронены продаж кніг, напісаных у жанры гэтак званай альтэрнатыўнай гісторыі. Дакладней аднаго з яго кірункаў
– твораў, якія апісваюць будучы крах ўкраінскай дзяржаўнасці. Апошнім часам у Расіі выйшла цэлая серыя адпаведных раманаў. У прынцыпе сюжэт іх вельмі падобны: на лёс героя выпала жыць у часы
будучай грамадзянскай вайны і расколу Украіны. Для прыкладу, сюжэт рамана “Война 2010. Украинский фронт ( аўтар Фёдар Бярэзін): ЗША і Турцыя пачынаюць аперацыю супраць
расейскамоўнага Данецка, які не захацеў жыць пад уладай аранжавага Кіева. Андрэй Шмалко, камандзір танкавага корпусу, які стаіць пад Луганскам, вырашае ісці на дапамогу Данецку. Фінал яго эпапеі не
вядомы, паколькі кніга на гэтым і заканчваецца. Зараз аўтар піша працяг. СБУ зрабіла заяву з прычыны чутак наконт забароны такога кшталту літаратуры: загаду мытні аб канфіскацыі падобных
кніжак іх ведамства пакуль што не аддавала, аднак “Войну 2010. Украинский фронт і таму падобныя опусы ацэньвае як ідэйную агрэсію супраць краіны.
Па матэрыялах Сегодня (Украіна)