Украіна. Апазіцыя аб’ядноўваецца пад маркай «Рашэн»

Лідары аранжавых партый «Фронт перамен», Украінская рэспубліканская партыя «Сабор», «Грамадзянская пазіцыя» і Еўрапейская партыя вядуць перамовы пра стварэнне адзінай палітычнай сілы. Па словах лідара УРП «Сабор» Анатоля Матвіенкі, перамовы перайшлі ў практычнае поле. Што да пытання, хто стане лідарам аб’яднанай палітычнай сілы,то «сёння відавочна, што лідарам павінен быць Яцэнюк, які з усіх удзельнікаў перамоўнага працэсу паказаў найлепшыя вынікі падчас апошніх выбарчых кампаній».

Лідары аранжавых партый «Фронт перамен», Украінская рэспубліканская партыя «Сабор», «Грамадзянская пазіцыя» і Еўрапейская партыя вядуць перамовы пра стварэнне адзінай палітычнай сілы. Па словах лідара УРП «Сабор» Анатоля Матвіенкі, перамовы перайшлі ў практычнае поле. Што да пытання, хто стане лідарам аб’яднанай палітычнай сілы,то «сёння відавочна, што лідарам павінен быць Яцэнюк, які з усіх удзельнікаў перамоўнага працэсу паказаў найлепшыя вынікі падчас апошніх выбарчых кампаній». Аднак шмат хто выказвае меркаванне, што фактычным кіраўніком картэлю стане цукеркавы кароль Украіны, уладальнік канцэрну «Рашэн» Пётр Парашэнка. Эксперты спрачаюцца, што атрымаецца з усяго гэтага. Ёсць два падыходы. Адны мяркуюць, што аб’яднаная партыя не будзе жыццяздольнай, паколькі з часам абвострацца міжпартыйныя канфлікты, знойдуцца праблемы на рэгіянальным узроўні, дзе ва ўсіх гэтых партый ёсць недахоп кадраў. Існуе і іншая думка: аб’яднанне можа стварыць кумулятыўны эфект. Частка выбаршчыкаў можа іх падтрымаць папросту таму, што яны знайшлі ў сабе сілы дамовіцца. Як правіла, спробы аб’яднання ўспрымаюцца электаратам пазітыўна.
Па матэрыялах украінскай прэсы