Украіна. Ці можна есці «маскалёў»?

Кампанія супраць нацыяналістаў, якую праводзіць Партыя рэгіёнаў, дабралася да кулінарнага сектара. У поле зроку ўлад патрапіла кафэ «Криївка» ў цэнтры Львова, аформленае ў стылі хованкі (зямлянкі) УПА. Супрацоўнікі «Криївки» апрануты ў форму байцоў Украінскай паўстанцкай арміі, на сценах вісіць зброя часоў другой сусветнай вайны, з якой кліенты могуць пастраляць у столь халастымі патронамі. Наведвальнікам прапануюць тэматычныя стравы накшталт «Маскалікі п’яныя», гарэлку «Мёртвы маскаль», кісель «Кроў маскаля» г. д.

Кампанія супраць нацыяналістаў, якую праводзіць Партыя рэгіёнаў, дабралася да кулінарнага сектара. У поле зроку ўлад патрапіла кафэ «Криївка» ў цэнтры Львова, аформленае ў стылі хованкі (зямлянкі) УПА. Супрацоўнікі «Криївки» апрануты ў форму байцоў Украінскай паўстанцкай арміі, на сценах вісіць зброя часоў другой сусветнай вайны, з якой кліенты могуць пастраляць у столь халастымі патронамі. Наведвальнікам прапануюць тэматычныя стравы накшталт «Маскалікі п’яныя», гарэлку «Мёртвы маскаль», кісель «Кроў маскаля» г. д. Менавіта назвы меню не спадабаліся актывістам партыі. Дэпутат Алег Цароў звярнуўся да прэзідэнта, прэм’ера і губернатара Львоўскай вобласці з просьбай праверыць установу, у якой, па яго меркаванні, распальваецца міжнацыянальная варожасць і прапагандуецца фашызм. Ён удакладняе, што патрабуе не зачыніць, а толькі перафарматаваць установу, прыбраўшы з меню абразлівае для рускіх слова «маскаль». У сваю чаргу, «аранжавы» дэпутат Алекса Гудыма пераконвае: слова «маскаль» нікога не ганьбіць і азначае «заваёўніка, істоту без роду і племені, што не паважае Украіну».
Па матэрыялах «Сегодня» (Украіна)