Украіна. Цырку на выбарах не будзе

Праеўрапейская грамадскасць Украіны дружна ўздыхнула: пранесла. Мэр Кіева Леанід Чарнавецкі заявіў, што не будзе выстаўляць сваю кандыдатуру на пасаду кіраўніка дзяржавы (выбары прэзідэнта, нагадаем, адбудуцца ва Украіне ў студзені 2010 года). Справа ў тым, што Чарнавецкі мае рэпутацыю ўкраінскага Жырыноўскага. Ягоныя выхадкі, кшталту дасылання віншавальных паштовак пенсіянерам ад імя слана са сталічнага заапарку або падаткі на палёты на паветраных шарах, толькі спачатку здаваліся смешнымі. Хутка пра іх даведаліся на Захадзе.

Праеўрапейская грамадскасць Украіны дружна ўздыхнула: пранесла. Мэр Кіева Леанід Чарнавецкі заявіў, што не будзе выстаўляць сваю кандыдатуру на пасаду кіраўніка дзяржавы (выбары прэзідэнта, нагадаем, адбудуцца ва Украіне ў студзені 2010 года). Справа ў тым, што Чарнавецкі мае рэпутацыю ўкраінскага Жырыноўскага. Ягоныя выхадкі, кшталту дасылання віншавальных паштовак пенсіянерам ад імя слана са сталічнага заапарку або падаткі на палёты на паветраных шарах, толькі спачатку здаваліся смешнымі. Хутка пра іх даведаліся на Захадзе. Шматлікія еўрапейскія часопісы прысвяцілі матэрыялы феномену кіеўскага бургамістра па мянушцы Лёня Космас. Гэта, натуральна, нанесла ўдар па рэпутацыі ўкраінскага палітычнага класа і ўвогуле еўрапейскасці Украіны. Стопрацэнтна, калі б Чарнавецкі пайшоў на прэзідэнцкія выбары, імідж Украіны стаў куды больш супярэчлівым. Між тым, сам Чарнавецкі адмову ад удзелу ў выбарах тлумачыць адсутнасцю сваёй фракцыі ў парламенце, і дадае: “Амбіцыі змяніць не толькі горад Кіеў, а ўсю Украіну, мяне не пакідаюць.
Па матэрыялах “Газета по-киевски (Украіна)