Украіна. Дачка падмяніла маці

Яўгенія, дачка Юліі Цімашэнка, падмяніла маці на яе пасадзе. Яўгенія, здаецца, вырашыла ўсур’ёз пайсці ў палітыку. Яе дэбютам стаў выступ на з’ездзе Еўрапейскай народнай партыі — інтэрнацыянале еўрапейскіх кансерватараў 7 снежня ў Марселі. У гэтае аб’яднанне таксама ўваходзіць партыя Юліі Цімашэнка “Бацькаўшчына. Выступаючы на форуме, дачка экс-прэм’ера Украіны ад імя маці папрасіла Еўропу падвоіць высілкі па набліжэнні Украіны да ЕС і заклікала еўрапейскую супольнасць увесці санкцыі супраць адміністрацыі Віктара Януковіча.

Яўгенія, дачка Юліі Цімашэнка, падмяніла маці на яе пасадзе. Яўгенія, здаецца, вырашыла ўсур’ёз пайсці ў палітыку. Яе дэбютам стаў выступ на з’ездзе Еўрапейскай народнай партыі — інтэрнацыянале еўрапейскіх кансерватараў 7 снежня ў Марселі. У гэтае аб’яднанне таксама ўваходзіць партыя Юліі Цімашэнка “Бацькаўшчына. Выступаючы на форуме, дачка экс-прэм’ера Украіны ад імя маці папрасіла Еўропу падвоіць высілкі па набліжэнні Украіны да ЕС і заклікала еўрапейскую супольнасць увесці санкцыі супраць адміністрацыі Віктара Януковіча. Аўдыторыя сустрэла выступ на ўра. Што да Яўгеніі, то яе палітычная будучыня цяпер будзе залежыць ад таго, ці ўключыць партыя “Бацькаўшчына яе ў свой спіс на парламенцкія выбары наступнага года. Некаторыя кажуць, што, магчыма, дзяўчыне, якая ў палітыцы максімум месяц, нават дадуць першы радок у спісе.
Паводле ўкраінскай прэсы