Украіна. Дайце прытулак у Заходняй Украіне

Ігар Ільчанка, жыхар горада Нікалаеў, накіраваў ліст да кіраўніка аблвыканкаму Львоўскай вобласці, у якім папрасіў палітычны прытулак. На такі крок яго падштурхнула дзейнасць адміністрацыі роднага горада, якая ігнаруе яго патрабаванні забяспечыць адпаведны статус украінскай мове ва ўладных інстытутах. Нягледзячы на тое, што больш за 70 працэнтаў жыхароў Нікалаева этнічныя ўкраінцы, тут паўсюль, у тым ліку ў калідорах улады, пануе руская мова.

Ігар Ільчанка, жыхар горада Нікалаеў, накіраваў ліст да кіраўніка аблвыканкаму Львоўскай вобласці, у якім папрасіў палітычны прытулак. На такі крок яго падштурхнула дзейнасць адміністрацыі роднага горада, якая ігнаруе яго патрабаванні забяспечыць адпаведны статус украінскай мове ва ўладных інстытутах. Нягледзячы на тое, што больш за 70 працэнтаў жыхароў Нікалаева этнічныя ўкраінцы, тут паўсюль, у тым ліку ў калідорах улады, пануе руская мова. Украінскамоўны Ільчанка паспрабаваў дабіцца шляхам іскаў супраць канкрэтных чыноўнікаў выканання закону аб дзяржаўным статусе ўкраінскай мовы, аднак ні разу справа не дайшла да судовага разгляду. Акрамя таго, Ільчанка ўвесь час сутыкаецца з дыскрымінацыяй на вуліцы. Яго ў вочы называюць бандэраўцам. Гэтага, на думку Ільчанкі, дастаткова, каб яму надалі статус палітычнага ўцекача ў Львове, які лічыцца сталіцай украінскага нацыяналізму.
Паводле ўкраінскай прэсы