Украіна. Хто будзе спарынг-партнёрам?
Плёткі пра тое, што Партыя рэгіёнаў падтрымлівае рэсурсамі нацыяналістычную партыю «Свабода» (лідэр Алег Цягнібок), хадзілі даўно. Нават «свабодаўцы» перасталі асабліва рэагаваць на такога кшталту спекуляцыі. Аднак пры гэтым панавала думка, што Партыя рэгіёнаў, надаючы падтрымку «Свабодзе», жадае выключна паслаблення пазіцый аранжавых у Заходняй Украіне. І вось —сенсацыя. Блізкая да Партыі рэгіёнаў газета «Сегодня» сцвярджае, што існуе план ператварэння Алега Цягнібока ў галоўнага палітычнага праціўніка Януковіча.
Плёткі пра тое, што Партыя рэгіёнаў падтрымлівае рэсурсамі нацыяналістычную партыю «Свабода» (лідэр Алег Цягнібок), хадзілі даўно. Нават «свабодаўцы» перасталі
асабліва рэагаваць на такога кшталту спекуляцыі. Аднак пры гэтым панавала думка, што Партыя рэгіёнаў, надаючы падтрымку «Свабодзе», жадае выключна паслаблення пазіцый аранжавых у
Заходняй Украіне. І вось —сенсацыя. Блізкая да Партыі рэгіёнаў газета «Сегодня» сцвярджае, што існуе план ператварэння Алега Цягнібока ў галоўнага палітычнага праціўніка
Януковіча. Па сутнасці, гэта новая рэдакцыя палітычнай гульні, у якую калісьці гуляў Леанід Кучма. Калі прыходзіў час выбараў, ён раскручваў камуністаў да ўзроўню галоўнай альтэрнатывы сваёй уладзе і
пасля прапанаваў электарату выбар: больш-менш адэкватны Кучма або фанатычны ленінец, старшыня Кампартыі Сіманенка. Такую ж схему, калі верыць «Сегодня», хоча стварыць і Януковіч.
Толькі месца Сіманенкі павінен заняць Цягнібок.
Па матэрыялах украінскай прэсы