Украіна. Хворых на сіфіліс чэхаў не пускаць!
- Замежжа
- 29-06-2009
З 1 ліпеня, каб атрымаць доўгатэрміновую ўкраінскую візу, чэшскі грамадзянін павінен будзе падаць даведку пра тое, што ў яго няма інфекцыйных хвароб, а найперш сіфілісу, СНІДу і туберкулёзу. Пра гэта
заявіў украінскі МЗС. Прадстаўнік МЗС нават не хаваў, што такая экзатычная мера — не што іншае, як адказ на рашэнне чэшскай дыпламатыі ад 19 чэрвеня. У гэты дзень афіцыйная Прага заявіла, што для
трох краін — Манголіі, В’етнаму і Украіны — уводзяцца дадатковыя патрабаванні пры афармленні доўгатэрміновай чэшскай візы.

трох краін — Манголіі, В’етнаму і Украіны — уводзяцца дадатковыя патрабаванні пры афармленні доўгатэрміновай чэшскай візы. Менавіта манголам, украінцам і в’етнамцам трэба прынесці ў консульскі аддзел
даведку наконт таго, што яны не хварэюць на вышэйзгаданыя хваробы. Кіеў быў надзвычайна абураны такім патрабаваннем. Дадатковы момант для эмоцый тое, што ў 2005 годзе Украіна адмяніла візы для
грамадзян ЕС. Гучалі заклікі адмяніць бязвізавы рэжым для еўрапейцаў як адказ на забабоны Чэхіі. Аднак, як бачым, усё абмежавалася сіметрыяй — чэхі, як і ўкраінцы, перад тым як падаваць дакументы на
візу, будуць здаваць аналізы. Па матэрыялах “Сегодня” (Украіна)
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!
Больш цікавага на «Новым Часе»: