Украіна. Як сіфіліс пасварыў Кіеў і Прагу
Выбух негатыўных настрояў на адрас чэхаў як сярод простых грамадзян Украіны, так і ў прадстаўнікоў яе палітычнай эліты, выклікала рашэнне МЗС Чэхіі ўвесці дадатковыя патрабаванні для ўкраінцаў, жадаючых атрымаць доўгатэрміновую візу. Цяпер акрамя звычайнага набору дакументаў (пашпарт, копія пашпарту, даведкі, страхоўкі і г.д.) патрэбна прадставіць і даведку пра тое, што яны не хворыя на СНІД, халеру і сіфіліс. Больш таго, атрымаць такую даведку можна будзе выключна ў тых бальніцах, якія вызначыць чэшская амбасада.
Выбух негатыўных настрояў на адрас чэхаў як сярод простых грамадзян Украіны, так і ў прадстаўнікоў яе палітычнай эліты, выклікала рашэнне МЗС Чэхіі ўвесці дадатковыя патрабаванні для ўкраінцаў,
жадаючых атрымаць доўгатэрміновую візу. Цяпер акрамя звычайнага набору дакументаў (пашпарт, копія пашпарту, даведкі, страхоўкі і г.д.) патрэбна прадставіць і даведку пра тое, што яны не хворыя на
СНІД, халеру і сіфіліс. Больш таго, атрымаць такую даведку можна будзе выключна ў тых бальніцах, якія вызначыць чэшская амбасада. Тэкст даведак мусіць быць перакладзены на чэшскую мову і натарыяльна
завераны ў перакладчыкаў, спіс якіх таксама будзе зацверджаны ў пасольстве. Самае непрыемная для Кіева, што акрамя ўкраінцаў, якія па сутнасці з’яўляюцца еўрапейскай нацыяй, даведкі павінны
падаваць у чэшскія амбасады грамадзяне такіх экзатычных краёў, як Манголія і В’етнам. Плюс традыцыйна дэпрэсіўная Малдова. Выхадкаю чэшскіх дыпламатаў адразу паспрабавалі скарыстацца
палітыкі. Дэпутаты ад Партыі рэгіёнаў патрабавалі ўвесці адэкватную працэдуру для чэхаў, які наведваюць Украіну. Самае смешнае, што крок чэшскіх уладаў на ура ўспрынялі ўкраінскія медыкі. Наплыў
жадаючых здаць аналіз на наяўнасць згаданых вышэй хвароб дае падставу зрабіць іх платнымі. Акрамя таго, усім зразумела, што венеролагі за адпаведны хабар будуць выпісваць любую даведку.
Па матэрыялах “Сегодня (Украіна)