Украіна. Януковіч больш не аўтарытэт на зоне

Калі верыць праваабаронцам, у апошні час на зонах Украіны ўзнікла новай мода — вязні масава пачалі рабіць сабе татуіроўкі з выявай Юлі Цімашэнка. Гэта выклікана не толькі тым, што былы прэм’ер Юля Цімашэнка — галоўны праціўнік прэзідэнта Януковіча, асуджаная нядаўна на сем гадоў за карупцыю, — стала галоўным зэкам краіны. Яна таксама — сімвала пратэсту супраць Януковіча, які ў вачах злодзеяў страціў імідж свайго чалавека. Нагадаем, што Януковіч, як чалавек, які ў маладосці двойчы быў на зоне, меў вялікі аўтарытэт у камерах.

Калі верыць праваабаронцам, у апошні час на зонах Украіны ўзнікла новай мода — вязні масава пачалі рабіць сабе татуіроўкі з выявай Юлі Цімашэнка. Гэта выклікана не толькі тым, што былы прэм’ер Юля Цімашэнка — галоўны праціўнік прэзідэнта Януковіча, асуджаная нядаўна на сем гадоў за карупцыю, — стала галоўным зэкам краіны. Яна таксама — сімвала пратэсту супраць Януковіча, які ў вачах злодзеяў страціў імідж свайго чалавека. Нагадаем, што Януковіч, як чалавек, які ў маладосці двойчы быў на зоне, меў вялікі аўтарытэт у камерах. Аднак цяпер стаўленне да яго змянілася. Пасля прыходу да ўлады Януковіча, па словах праваабаронцаў, нормы ўтрымання ў украінскіх турмах вельмі пагоршыліся. Адміністрацыя шматлікіх зон сістэматычна ўжывае практыку, калі "пятая змена", якая складаецца з найбольш дужых ахоўнікаў, бязлітасна збівае кантынгент для застрашвання і запалохванні, каб паказаць асуджаным, хто ў зоне гаспадар.

Паводле ўкраінскай прэсы