Украіна. Януковіч здрадзіў Перамозе?

Як чарговы знак здрады Віктара Януковіча справе адраджэння СССР ўспрыняла чырвона-карычневая супольнасць на Украіне адсутнасць на прэзідэнцкім гарнітуры георгіеўскай стужцы падчас святкаванняў 9-га мая. Замест жоўта-чорнай стужкі прэзідэнт Украіны павесіў жоўта-блакітную. На думку патрыётаў, гэта невыпадковы жэст. Год таму Януковіч таксама шпацыраваў 9 мая з жоўта-блакітнай стужкай, за што быў раскрытыкаваны левай патрыятычнай публікай. І вось цяпер, нягледзячы на былы скандал, прэцэдэнт паўтарыўся.

Як чарговы знак здрады Віктара Януковіча справе адраджэння СССР ўспрыняла чырвона-карычневая супольнасць на Украіне адсутнасць на прэзідэнцкім гарнітуры георгіеўскай стужцы падчас святкаванняў 9-га мая. Замест жоўта-чорнай стужкі прэзідэнт Украіны павесіў жоўта-блакітную. На думку патрыётаў, гэта невыпадковы жэст. Год таму Януковіч таксама шпацыраваў 9 мая з жоўта-блакітнай стужкай, за што быў раскрытыкаваны левай патрыятычнай публікай. І вось цяпер, нягледзячы на былы скандал, прэцэдэнт паўтарыўся. У дадатак характэрна, што ўлады Данецка — бастыён Партыі рэгіёнаў — адмовіліся выкарыстоўваць чырвоны сцяг у якасці афіцыйнага на 9 мая. Але гэта толькі кветачкі: кіраўнік Кіева «рэгіянал» Аляксандр Папоў падтрымаў правядзенне сумесных мерапрыемстваў да Дня Перамогі з удзелам ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і Украінскай паўстанцкай арміі. Папоў нават сказаў, што рыхтуе такое мерапрыемства на наступны год.


Па матэрыялах украінскай прэсы