Украіна. Кірмаш без палітыкі
Улады Палтаўскай вобласці прынялі рашэнне забараніць размяшчэнне палітычнай рэкламы на Сарочынскім кірмашы, які стартуе 18 жніўня. Сарочынскі кірмаш штогод збірае дзесяткі тысяч удзельнікаў. Мерапрыемства асвятляюць амаль усе вядучыя СМІ Украіны. А зараз у краіне пачынаецца кампанія па выбарах прэзідэнта, якія прызначаныя на студзень 2010 года. Натуральна, шмат хто з кандыдатаў хацеў бы выкарыстаць кірмаш для піяру. Таму глава Палтаўскай абласной адміністрацыі заявіў, што не дапусціць, каб кірмаш ператварылі ў агітацыю.
Улады Палтаўскай вобласці прынялі рашэнне забараніць размяшчэнне палітычнай рэкламы на Сарочынскім кірмашы, які стартуе 18 жніўня. Сарочынскі кірмаш штогод збірае дзесяткі тысяч удзельнікаў.
Мерапрыемства асвятляюць амаль усе вядучыя СМІ Украіны. А зараз у краіне пачынаецца кампанія па выбарах прэзідэнта, якія прызначаныя на студзень 2010 года. Натуральна, шмат хто з кандыдатаў хацеў бы
выкарыстаць кірмаш для піяру. Таму глава Палтаўскай абласной адміністрацыі заявіў, што не дапусціць, каб кірмаш ператварылі ў агітацыю. Будуць забароненыя ўсялякія білборды з рэкламай таго ці іншага
кандыдата. «Кірмаш існуе для адпачынку і гандлю», — сцвярджае чыноўнік. Аднак некаторыя палітыкі ўсё роўна заявілі, што будуць удзельнічаць у кірмашы. Тым больш, што галасы
жыхароў Палтаўшчыны, і ўвогуле цэнтру Украіны, звычайна вырашаюць лёс выбараў.
Па матэрыялах «День» (Украіна)