Украіна. Камуністы патрабуюць распусціць львоўскі аблсавет
Камуністы Украіны патрабуюць распусціць львоўскі аблсавет. Прычынай для такой заявы стала прыняцце 22 верасня пакету дакументаў, звязаных з пытаннямі гісторыі. Акрамя таго, што львоўскі рэгіянальны парламент у чарговы раз папрасіў прэзідэнта прызнаць байцоў Украінскай паўстанцкай арміі (УПА) ветэранамі другой сусветнай вайны і абвесціць 14 кастрычніка (Дзень стварэння УПА) Днём украінскага войска, аблсавет ухваліў яшчэ і вельмі дзіўную рэзалюцыю. Дэпутаты запатрабавалі, каб МЗС прыняў меры па вызваленню з турмы ў Германіі Івана Дземянюка (89 гадоў).
Камуністы Украіны патрабуюць распусціць львоўскі аблсавет. Прычынай для такой заявы стала прыняцце 22 верасня пакету дакументаў, звязаных з пытаннямі гісторыі. Акрамя таго, што львоўскі
рэгіянальны парламент у чарговы раз папрасіў прэзідэнта прызнаць байцоў Украінскай паўстанцкай арміі (УПА) ветэранамі другой сусветнай вайны і абвесціць 14 кастрычніка (Дзень стварэння УПА) Днём
украінскага войска, аблсавет ухваліў яшчэ і вельмі дзіўную рэзалюцыю. Дэпутаты запатрабавалі, каб МЗС прыняў меры па вызваленню з турмы ў Германіі Івана Дземянюка (89 гадоў). Апошняга абвінавацілі ў
саўдзеле ў забойствах больш за 20 тысяч чалавек. Дземянюк, этнічны ўкраінец, падчас вайны працаваў ахоўнікам у нямецкім канцлагеры. У 1945 годзе збег у ЗША і толькі нядаўна быў дэпартаваны ў
Германію. Львоўскія абласныя дэпутаты лічаць працэс над ім “ганебным і злачынным. Лідэр камуністаў Пётр Сіманенка паведаміў, што яго партыя падрыхтуе праект пастановы пра роспуск
Львоўскага абласнога савета і выставіць яго на разгляд Вярхоўнай рады. Вынікі галасавання, на думку правадыра камуністаў, пакажуць, якія з прадстаўленых у парламенце палітычных сіл, адказныя за
прасоўванне нацысцкай ідэалогіі ва Украіне.
Па матэрыялах “Сегодня (Украіна)