Украіна. Клічко прадаўся Януковічу

Менавіта так тлумачаць шматлікія мясцовыя аналітыкі нечаканае рашэнне Віталя Клічко адмовіцца ад удзелу ў выбарах мэра Кіева, якія павінны адбыцца гэтым летам або ўвосень. Па ўсіх рэйтынгах лідар партыі УДАР (так называецца структура Клічко) быў фаварытам выбараў у сталіцы і яўна абыходзіць кандыдата ад ўлады «рэгіянала» Аляксандра Папова. Цяпер, аднак, апошні мае цудоўныя шансы на перамогу, паколькі іншыя апазіцыянеры, у адрозненні ад Клічко, які даўно змагаецца за права быць бургамістрам, малавядомыя і ў дадатак сварацца адзін з адным.

Менавіта так тлумачаць шматлікія мясцовыя аналітыкі нечаканае рашэнне Віталя Клічко адмовіцца ад удзелу ў выбарах мэра Кіева, якія павінны адбыцца гэтым летам або ўвосень. Па ўсіх рэйтынгах лідар партыі УДАР (так называецца структура Клічко) быў фаварытам выбараў у сталіцы і яўна абыходзіць кандыдата ад ўлады «рэгіянала» Аляксандра Папова. Цяпер, аднак, апошні мае цудоўныя шансы на перамогу, паколькі іншыя апазіцыянеры, у адрозненні ад Клічко, які даўно змагаецца за права быць бургамістрам, малавядомыя і ў дадатак сварацца адзін з адным. Цяпер усе спрабуюць зразумець, чаму Клічко адмовіўся ад барацьбы. Версій шмат. Адны кажуць, што Клічко пасля выбараў у парламент аддадуць Дзяржкамітэт спорту, другія лічаць, што Клічко паабяцалі намаляваць вялікую лічбу на восеньскіх выбарах у парламент, што зробіць яго лідарам апазіцыі. Пакуль канчатковага адказу на гэта пытанне няма.
Паводле ўкраінскай прэсы