Украіна. Кот і Юшчанка
Працягваецца амаль меладраматычная гісторыя вакол ката прэзідэнта Украіны. Раней Віктар Юшчанка паведаміў, што з яго дому збег кот па мянушцы Тыгр і ўсе ягоныя дзеці зараз плачуць. У прамым эфіры прэзідэнт заклікаў усіх грамадзян, якія пабачыць ката, тэрмінова патэлефанаваць у адміністрацыю. Так кот Тыгр адразу стаў самым вядомым катом краіны. Сітуацыяй, між тым, скарысталіся супрацоўнікі ўкраінскага каналу СТБ, якія падсунулі прэзідэнту кацяня. Юшчанка быў так уражаны ўчынкам людзей з СТБ, што даслаў ім спецыяльны ліст падзякі. Ягоны тэкст нельга чытаць без слёз.
Працягваецца амаль меладраматычная гісторыя вакол ката прэзідэнта Украіны. Раней Віктар Юшчанка паведаміў, што з яго дому збег кот па мянушцы Тыгр і ўсе ягоныя дзеці зараз плачуць. У прамым эфіры прэзідэнт заклікаў усіх грамадзян, якія пабачыць ката, тэрмінова патэлефанаваць у адміністрацыю. Так кот Тыгр адразу стаў самым вядомым катом краіны. Сітуацыяй, між тым, скарысталіся супрацоўнікі ўкраінскага каналу СТБ, якія падсунулі прэзідэнту кацяня. Юшчанка быў так уражаны ўчынкам людзей з СТБ, што даслаў ім спецыяльны ліст падзякі. Ягоны тэкст нельга чытаць без слёз. Што да грамадскасці, то яна рэагуе па-рознаму. Дамінуюць дзве думкі: першая — прэзідэнт, які чатыры дні запар гаварыў выключна пра ката, папросту займаецца піярам, другая — Юшчанка прадэманстраваў свае нармальныя чалавечыя пачуцці. Хапае і гумару. На форумах пішуць, што ад Юшчанкі збеглі ўсе саюзнікі. Нават кот не вытрымаў.
Па матэрыялах украінскай прэсы