Украіна. Ленін будзе з новым носам

Шаўчэнкаўскі суд Кіева адклаў разгляд справы аб пашкоджанні помніка Леніну ў цэнтры ўкраінскай сталіцы. На пачатку лета група ўкраінскіх нацыяналістаў адбіла нос правадыру сусветнага пралетарыяту. Гэта выклікала спрэчкі ў грамадстве. Адны кажуць, што меў месца звычайны акт вандалізму (тым больш, што пабудаваны яшчэ ў 1920-я манумент прызнаны Мінкультам помнікам культуры). Другія пабачылі ў гэтым акт гістарычнай справядлівасці: Ленін быў заснавальнікам таталітарнай сістэмы, якая нясе адказнасць за Галадамор.

Шаўчэнкаўскі суд Кіева адклаў разгляд справы аб пашкоджанні помніка Леніну ў цэнтры ўкраінскай сталіцы. На пачатку лета група ўкраінскіх нацыяналістаў адбіла нос правадыру сусветнага пралетарыяту. Гэта выклікала спрэчкі ў грамадстве. Адны кажуць, што меў месца звычайны акт вандалізму (тым больш, што пабудаваны яшчэ ў 1920-я манумент прызнаны Мінкультам помнікам культуры). Другія пабачылі ў гэтым акт гістарычнай справядлівасці: Ленін быў заснавальнікам таталітарнай сістэмы, якая нясе адказнасць за Галадамор. Шэраг ветэранаў дысідэнцкага руху нават выказалі гатоўнасць ісці за краты разам з асуджанымі (калі суд, натуральна, прызнае іх віну). Так ці інакш, справу распачалі, аднак судзіць хлопцаў не спяшаюцца. Відавочна, судзі не ведаюць, што рабіць. Пакараць — значыць выставіць сябе прыхільнікамі камунізму. Амніставаць — даць старт хвалі легальнага вандалізму супраць савецкіх помнікаў па краіне. Між тым, мясцовыя камуністы на свае грошы нанялі спецыялістаў, якія прыляпілі Леніну нос. Пытанне, як доўга ён прастаіць у такім выглядзе. Адзін з удзельнікаў згаданай вышэй групы заявіў, што будзе і далей змагацца з помнікамі камуністычнага рэжыму, і «нішто яго не спыніць».
Па матэрыялах «Украіна молода» (Украіна)