Украіна. Лукашэнка, Лужкоў, Януковіч?
Здаецца, Масква вырашыла выкарыстаць медыя-зброю і супраць прэзідэнта Украіны. Інакш цяжка разумець каментар на галоўным афіцыйным тэлеканале “Россия пра тое, што Віктар Януковіч не выконвае перад выбаршчыкамі абяцанняў, прынамсі тых, што тычыцца ўкраінска-расійскіх адносін. Такім чынам, калі верыць каментатарам каналу, Януковіч не проста здрадзіў рускамоўным выбаршчыкам, не жадаючы праводзіць у жыццё праграму федэралізацыі Украіны. Ён, наадварот, па словах журналістаў, быццам збіраецца ліквідаваць аўтаномію Крыму.
Здаецца, Масква вырашыла выкарыстаць медыя-зброю і супраць прэзідэнта Украіны. Інакш цяжка разумець каментар на галоўным афіцыйным тэлеканале “Россия пра тое, што Віктар Януковіч не выконвае перад выбаршчыкамі абяцанняў, прынамсі тых, што тычыцца ўкраінска-расійскіх адносін. Такім чынам, калі верыць каментатарам каналу, Януковіч не проста здрадзіў рускамоўным выбаршчыкам, не жадаючы праводзіць у жыццё праграму федэралізацыі Украіны. Ён, наадварот, па словах журналістаў, быццам збіраецца ліквідаваць аўтаномію Крыму. Акрамя таго, ёсць чуткі, што ў Канстытуцыі будзе артыкул пра забарону рэферэндумаў наконт статусу рускай мовы. Быццам для гэтага Януковіч толькі чакае, калі на бок Партыі рэгіёнаў перабяжыць столькі дэпутатаў, колькі будзе дастаткова для змены Асноўнага закону. Кіеў пакуль ніяк не рэагуе на падобныя заявы.
Па матэрыялах расійскіх сайтаў