Украіна. Мароз абяцае вялікую кааліцыю

Аляксандр Мароз, былы спікер Вярхоўнай Рады, абвясціў пра напалеонаўскі план вяртання сацыялістычнай партыі, лідарам якой ён зноў з’яўляецца, у вялікую палітыку. Нагадаем, што пасля таго, як Аляксандр Мароз у 2006-м падпісаў кааліцыю з Партыяй рэгіёнаў, сацыялісты хутка згубілі папулярнасць. Па выніках апошніх парламенцкіх выбараў, СПУ не здолела сабраць патрэбныя 3 працэнты, каб мець сваю фракцыю ў Радзе. Аднак цяпер, на думку Мароза, горшыя часы прайшлі.

Аляксандр Мароз, былы спікер Вярхоўнай Рады, абвясціў пра напалеонаўскі план вяртання сацыялістычнай партыі, лідарам якой ён зноў з’яўляецца, у вялікую палітыку. Нагадаем, што пасля таго, як Аляксандр Мароз у 2006-м падпісаў кааліцыю з Партыяй рэгіёнаў, сацыялісты хутка згубілі папулярнасць. Па выніках апошніх парламенцкіх выбараў, СПУ не здолела сабраць патрэбныя 3 працэнты, каб мець сваю фракцыю ў Радзе. Аднак цяпер, на думку Мароза, горшыя часы прайшлі. “Я спадзяюся, што хуткім часам мы ўбачым, што Сацыялістычная партыя — не адна, а што разам з ёй аб’ядноўваюцца прыкладна 9–10 палітычных партый, якія прапануюць грамадству сур’ёзную перспектыву падтрымкі нашай праграмы і нашай ідэі, — сказаў Мароз.
Па словах лідара СПУ, прадугледжваецца, што ў будучае аб’яднанне ўвойдуць сябры трох “Сялянскіх партый, прадстаўнікі партый “Народная ўлада, “Справядлівасць, “Казацкая слава, “Патрыятычная партыя Украіны, “Партыя дзяцей вайны і іншых палітычных сіл. Лідар СПУ падкрэсліў, што ўжо ўрэгуляваны ўсе працэдурныя і арганізацыйныя моманты. Навіна пра хуткае з’яўленне на палітычным полі новага міжпартыйнага картэлю не выклікала вялікага рэзанансу ў прэсе. Усе згаданыя Марозам структуры — карлікавыя, і іх уплыў на грамадства мікраскапічны. Значна больш журналістаў зацікавіла віншаванне, якое даслаў сацыялістам на іх 20-гадовы юбілей Віктар Януковіч. На думку экспертаў, гэта значыць, што Мароз пацягвае супольна гуляць з Партыяй рэгіёнаў.
Паводле ўкраінскай прэсы