Украіна. На Вечным агні смажыць нельга
Суд вырашыў пакінуць за кратамі актывістку праварадыкальнай групоўкі «Брацтва Св. Лукі» 20-гадовую Ганну Сінькову, якая абвінавачваецца ў тым, што смажыла яечню на Вечным агні ў кіеўскім парку Славы. 16 снежня мінулага года ў Кіеве некалькі чалавек правялі акцыю пратэсту — падсмажылі на Вечным агні яечню і сасіскі. Свае дзеянні яны растлумачылі пратэстам супраць немэтазгоднага выкарыстання прыроднага газу. Спачатку Сіньковай інкрымінавалі хуліганства, цяпер судзяць за здзек з магіл. Калі віну дакажуць, дзяўчыне пагражае да 5 гадоў турмы.
Суд вырашыў пакінуць за кратамі актывістку праварадыкальнай групоўкі «Брацтва Св. Лукі» 20-гадовую Ганну Сінькову, якая абвінавачваецца ў тым, што смажыла яечню на Вечным агні ў
кіеўскім парку Славы. 16 снежня мінулага года ў Кіеве некалькі чалавек правялі акцыю пратэсту — падсмажылі на Вечным агні яечню і сасіскі. Свае дзеянні яны растлумачылі пратэстам супраць
немэтазгоднага выкарыстання прыроднага газу. Спачатку Сіньковай інкрымінавалі хуліганства, цяпер судзяць за здзек з магіл. Калі віну дакажуць, дзяўчыне пагражае да 5 гадоў турмы. Абаронцы актывісткі
настойваюць на змене меры стрымання, паколькі Сінькова ўжо амаль тры месяцы знаходзіцца ў турме. У дадатак дзяўчына скардзіцца на жудасныя ўмовы і кажа пра пагрозы на свой адрас. Адначасова ў
«Брацтве Св. Лукі» прыдумалі новую версію ўчынку Сіньковай: кажуць, што гэта быў культурны перфоманс. Усім вядомым артыстам Захаду дасланыя заклікі выступіць у абарону Ганны. Аднак
наўрад ці гэта дапаможа. Грамадскасць яўна выступае за асуджэнне Сіньковай, і Партыя рэгіёнаў не ўпусцяць шанец папіярыцца.
Па матэрыялах «Сегодня» (Украіна)